5 снежня 2025, Пятніца, 7:29
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Як санскрыт, грэцкая і англійская мовы звязаныя агульным мінулым

2
Як санскрыт, грэцкая і англійская мовы звязаныя агульным мінулым

Праіндаеўрапейская мова існавала каля васьмі тысяч гадоў таму.

Санскрыт «mā́tṛ» («маці»), лацінскае mater і англійскае «mother» гучаць на дзіва падобна. Такіх супадзенняў — дзясяткі: нямецкае «hund» («сабака») і англійскае «hound», чэшскае «sestra» («сястра») і англійскае «sister». Гэта не запазычанні і не выпадковасці, а сляды адзінай прамовы — так званай праіндаеўрапейскай, што існавала каля васьмі тысяч гадоў таму, піша The Conversation (пераклад — сайт Charter97.org).

Сама мова ніколі не запісвалася, яна знікла задоўга да з'яўлення пісьменнасці. Але лінгвісты навучыліся аднаўляць яе рысы, абапіраючыся на сістэмныя супадзенні паміж сучаснымі і старажытнымі мовамі. Менавіта так было заўважана, што, напрыклад, санскрыцкае bh- адпавядае германскаму b- (брат — bhrā́tṛ / brother).

Гэтыя заканамернасці дазволілі выбудаваць цэлае «моўнае дрэва». Да сям'і індаеўрапейскіх моў адносяцца хіндзі, персідская, грэцкая, лацінская і яе нашчадкі, германскія (уключаючы англійскую і нямецкую), славянскія, кельцкія, а таксама албанская і армянская. Да страчаных галінаў — анаталійскія (хецкая) і тахарская. У той жа час фінская, венгерская або тамільская сюды не ўваходзяць.

Рэканструяваная лексіка адкрывае і лад жыцця носьбітаў мовы: яны ведалі земляробства (agro — поле), жывёлагадоўлю (gwou — карова), металургію (ajes — бронза), колавы транспарт (wogh-no — павозка) і рэлігію (deiw-os — бог).

Навукоўцы звязваюць праіндаеўрапейцаў або з курганнай культурай на тэрыторыі сучаснай Украіны і поўдня Расіі, або з Анатоліяй, дзе развіццё земляробства магло стаць штуршком да рассялення.

Хоць сама мова канула ў мінулае, яе сляды жывуць у сотнях сучасных слоў, захоўваючы «рэха» агульных каранёў чалавечай гісторыі.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках