Эканаміст: У Беларусі павысяць пенсійны ўзрост для жанчын
38- 3.09.2025, 20:16
- 41,576
Рашэнне ўжо «на стале».
Такое меркаванне ў эфіры перадачы «Беларусь 2030» агучыў эканаміст Леў Львоўскі, паведамляе «Еўрарадыё».
У краіне працягвае расці дэфіцыт ФСЗН, і гэты дэфіцыт трэба неяк скарачаць. Папярэдняе павышэнне пенсійнага ўзросту да 60 гадоў для жанчын і да 63 гадоў для мужчын адбылося ў 2016-м па тых жа прычынах.
«Цяпер той час, калі новыя планы, новы праект павышэння пенсійнага ўзросту ляжаць, калі не на стале, дык дзесьці ў верхняй шуфлядзе таго самага стала», — кажа эканаміст.
Львоўскі папярэджвае: у бліжэйшы час пенсійны ўзрост могуць павысіць для жанчын — яго зраўняюць з мужчынскім. Атрымаецца, што і жанчыны, і мужчыны будуць выходзіць на пенсію ў 63 гады.
«Да 2030 года гэта сітуацыю выратуе. Але, я спадзяюся, Беларусь будзе жыць і пасля 2030-га, і пасля 2050-га, і яшчэ доўга. І чым далей, тым больш будзе праблем з дэмаграфіяй, з людзьмі», — папярэджвае эканаміст.