Расіяне бягуць з Белгарада
12- 14.09.2025, 21:38
- 12,340
На горад пастаянна падаюць абломкі збітых дронаў.
На Белгарад, паводле паведамленняў расійскіх прапагандыстаў, за тры дні наляцелі больш за 250 беспілотнікаў. Вуліцы пустэюць, жыхары масава вывозяць дзяцей, а над галовай — пастаянныя выбухі і страляніна.
Z-прапагандыстка Марына Ахмедава прызнала: горад выглядае апусцелым. Пасля ранішніх атак многія белгарадцы выехалі, піша «Дыялог».
«Прама адчуваецца, як БПЛА імкнуцца да цэнтра горада, да адміністрацыі», — скардзіцца яна.
Паводле яе слоў, атакі не спыняюцца ні ўдзень, ні ўначы: дроны змяняюцца ракетамі, усё суправаджаецца выбухамі і аўтаматнай стралянінай.
Расійскія блогеры прызнаюць: жыццё ў Белгарадзе ператварылася ў жах. Хадзіць па вуліцах небяспечна, вакол пастаянна падаюць абломкі збітых дронаў. Людзі ўпершыню на сваёй зямлі адчулі тое, што ўжо некалькі гадоў перажывае Украіна.