24 кастрычнiка 2026, Субота, 13:45
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Зяленскі: Узброеныя сілы Украіны «трымаюць у полі зроку» порт Усць-Луга

4
Зяленскі: Узброеныя сілы Украіны «трымаюць у полі зроку» порт Усць-Луга

Украіна працягне біць па расійскай нафтавай галіне.

Прэзідэнт Уладзімір Зяленскі падзякаваў спецназу Службы бяспекі Украіны, які нанёс істотную шкоду найбуйнейшаму нафтаваму тэрміналу Расіі на Балтыйскім моры ў Прыморску, а таксама запэўніў, што ўкраінцы «трымаюць у полі зроку» порт Усць-Луга.

«Найбольш эфектыўныя санкцыі — санкцыі, якія дзейнічаюць найхутчэй, — гэта агонь на расійскіх нафтазаводах, на іх тэрміналах, нафтабазах. Мы істотна абмежавалі расійскую нафтавую галіну, і гэта істотна абмяжоўвае вайну. Расійская вайна — гэта фактычна функцыя нафты, функцыя газу, усіх іншых расійскіх энергарэсурсаў.

Дзякуй спецназаўцам Службы бяспекі Украіны, якія днямі вельмі якасна адпрацавалі па Прыморску. Найбуйнейшы нафтавы тэрмінал Расіі на Балтыйскім моры. Ёсць істотныя пашкоджанні, усё праверана. І гэта адчувальна для ворага. Нашы спецназаўцы трымаюць у полі зроку таксама порт Усць-Луга і ўсе іншыя расійскія пункты выхаду на сусветны рынак».

Нагадаем, 12 верасня ўкраінскія дроны ўдарылі па нафтаналіўным парце «Прыморск», загарэўся адзін з караблёў.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках

▲