Лукашысты прымусілі палітвязня вырэзаць татуіроўку з гербам «Пагоня» лязам
12- 14.09.2025, 20:53
- 18,418
Фотафакт.
Актывіста з Асіповічаў Іллю Дубскага адміністрацыя калоніі прымусіла самастойна вырэзаць татуіроўку з гербам «Пагоня» лязам, пішуць праваабаронцы з dissidentBY.
«Такія дзеянні з'яўляюцца не толькі прыкладам катаванняў і прыніжэння чалавечай годнасці, але і могуць разглядацца ў кантэксце міжнароднага права як праявы этнацыду. Згодна з Канвенцыяй аб прадухіленні злачынства генацыду і пакаранні за яго, гвалтоўныя дзеянні, накіраваныя на знішчэнне культурнай ідэнтычнасці, у тым ліку прымус да знішчэння знакаў, сімвалаў або іншых элементаў самавыяўлення, супярэчаць міжнародным абавязацельствам дзяржавы», — пішуць праваабаронцы.

