24 кастрычнiка 2026, Субота, 13:46
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кіраўнік МЗС Польшчы прапанаваў саюзнікам разгледзець перахоп расійскіх дронаў над Украінай

3
Кіраўнік МЗС Польшчы прапанаваў саюзнікам разгледзець перахоп расійскіх дронаў над Украінай

НАТА здольнае на такі крок.

Міністр замежных спраў Польшчы Радаслаў Сікорскі у нядзелю, 14 верасня, прапанаваў саюзнікам перахопліваць расійскія беспілотнікі і ракеты ў паветранай прасторы Украіны.

Пра гэта ён сказаў у каментары нямецкім СМІ, паведамляе Tagesschau.

У прыватнасці, Сікорскі лічыць, што «варта падумаць» пра перахоп расійскіх беспілотнікаў і ракет у паветранай прасторы Украіны.

«Тэхнічна мы, як НАТА і ЕС, былі б здольныя гэта зрабіць, але гэта не рашэнне, якое Польшча можа прыняць самастойна, толькі разам са сваімі саюзнікамі», — сказаў ён.

Паводле яго, саюзнікі павінны скаардынаваць дзеянні супраць расійскага ценявога флоту ў Балтыйскім моры.

«Германія або НАТА маглі б стварыць зону марскога кантролю ў Паўночным моры і такім чынам кантраляваць уваход гэтых старых караблёў у Балтыйскае мора», — адзначыў Сікорскі.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках

▲