24 кастрычнiка 2026, Субота, 13:45
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кіраўнік МЗС Кітая будзе гаварыць з палякамі пра рэжым Лукашэнкі

11
Кіраўнік МЗС Кітая будзе гаварыць з палякамі пра рэжым Лукашэнкі

Ван І сустрэнецца з польскім калегам і прэзідэнтам Навроцкім.

Міністр замежных спраў КНР Ван І наведае Польшчу 15 верасня. Гэта першы афіцыйны візіт за апошнія шэсць гадоў. Ён плануе сустрэцца з кіраўніком польскага МЗС Радаславам Сікорскім і прэзідэнтам Каролем Навроцкім, піша Gazeta Wyborcza.

Паводле іх крыніц у МЗС, падчас перамоў Радаслава Сікорскага з кіраўніком кітайскай дыпламатыі адной з галоўных тэм стане роля Кітая ў адносінах з Расіяй і Беларуссю, а таксама ўцягнутасць Пекіна ў вайну ва Украіне.

Будзе закранута і пытанне наступстваў напружаных польска-беларускіх адносін для Кітая. Пекін уважліва сочыць за сітуацыяй на мяжы дзвюх краін. 11 верасня, у сувязі з вучэннямі «Захад-2025», Польшча закрыла памежныя пераходы на Беларусь. У выніку гэтага рашэння Варшавы быў заблакаваны, у прыватнасці, чыгуначны памежны пункт у Малашэвічах, які кітайскія СМІ называюць «брамай у Еўропу».

«Для Кітая гэта важнае пытанне», — кажуць польскія дыпламаты.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках

▲