24 кастрычнiка 2026, Субота, 13:47
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ЗША рыхтуюць удар па Мадура?

18
ЗША рыхтуюць удар па Мадура?

Амерыканскія знішчальнікі F-35 прыбылі на вайсковую базу ў Пуэрта-Рыка.

Пяць амерыканскіх знішчальнікаў F-35 прызямліліся на былой базе ВМС ЗША Рузвельт-Роудс у Сейбе (Пуэрта-Рыка), паведамляе Reuters. Гэта адбылося праз тыдзень пасля таго, як прэзідэнт Дональд Трамп загадаў накіраваць у Карыбскі рэгіён дзесяць такіх самалётаў для аперацый супраць наркакартэляў.

За апошнія дні на базе таксама бачылі амерыканскія верталёты, канвэртапляны V-22 Osprey і транспартныя самалёты. На пытанні пра разгортванне Пентагон заявіў, што пакуль не мае намеру абвяшчаць пра змены ў канфігурацыі сіл.

Венесуэльскія ўлады заявілі, што 12 верасня амерыканскі эсмінец затрымаў і на працягу 8 гадзін утрымліваў венесуэльскае рыбаловацкае судна ў межах выключнай эканамічнай зоны краіны. Каракас назваў дзеянні ЗША «незаконнымі і варожымі».

Абвастрэнне пачалося пасля ўдару ВМС ЗША па катэры з грамадзянамі Венесуэлы 2 верасня: тады загінулі 11 чалавек. Вашынгтон сцвярджае, што судна перавозіла наркотыкі і належала да групоўкі Tren de Aragua, якую ЗША прызналі тэрарыстычнай арганізацыяй. Венесуэла адмаўляла сувязь загінулых з наркагандлем.

Напісаць каментар 18

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках

▲