NYT: Трамп выстаўіў загадзя невыканальныя ўмовы для НАТА
19- 14.09.2025, 16:09
- 8,970
Венгрыя і Турцыя не спыняць закупкі расійскай нафты.
Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп сказаў еўрапейскім лідарам, што хоча, каб яны скарацілі закупкі расійскай нафты, але гэтая ўмова амаль напэўна не будзе выкананая, і пра гэта ведаюць і амерыканскі лідар, і ягоныя дарадцы.
Пра гэта піша The New York Times.
Найбуйнейшымі еўрапейскімі пакупнікамі расійскай нафты з’яўляюцца дзве краіны, лідэрамі якіх Трамп захапляецца. Мова ідзе пра Венгрыю і Турцыю, і яны наўрад ці спыняць закупкі, піша NYT. Большасць іншых еўрапейскіх краін істотна скараціла імпарт расійскай нафты. Аднак некаторыя з іх усё яшчэ залежаць ад расійскага прыроднага газу, пра што Трамп не ўзгадаў.
Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп неаднаразова бряцаў зброяй, рыхтуючыся да санкцый супраць Расіі, але знайшоў падставу ад іх адмовіцца, канстатуе NYT.