Беларус выцягнуў з Прыпяці 80-кілаграмовага сома
8- 14.09.2025, 15:27
- 8,884
Ён змагаўся з гіганцкай рыбай паўгадзіны.
Чарговага гіганцкага сома вылавілі ў Прыпяці. Мінчук выцягнуў 80-кілаграмовую рыбіну даўжынёй 220 сантыметраў. Ён змагаўся з сомам каля 30 хвілін, паведамляе «Рыбалка ў Беларусі».
Рыбак пабіў уласны рэкорд. Раней ён вылавіў 54-кілаграмовага сома з Прыпяці.
Зрабіўшы некалькі фота і відэа, сома адпусцілі назад у раку.