24 кастрычнiка 2026, Субота, 13:46
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Axios: Трамп ужо сумняваецца ў сваёй здольнасці ўплываць на Пуціна

19
Axios: Трамп ужо сумняваецца ў сваёй здольнасці ўплываць на Пуціна

Прэзідэнт ЗША прызнаўся ў гэтым сваім набліжаным.

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп пачаў выказваць сумневы ў сваёй здольнасці паўплываць на гаспадара Крамля Уладзіміра Пуціна наконт спынення развязанай РФ вайны супраць Украіны.

Пра гэта паведамляе Axios.

Нягледзячы на свае абяцанні пакласці канец вайне ва Украіне, Трамп апошнім часам, здаецца, усумніўся ў сваёй здольнасці паўплываць на Пуціна, адзначае партал.

Ён прызнаўся сваім набліжаным, што памылкова ацаніў імкненне Пуціна да міру, паведаміў Axios крыніца, якая валодае прамой інфармацыяй.

Месяц таму Трамп заявіў, што Пуцін сутыкнецца з сур'ёзнымі наступствамі, калі не пагодзіцца на спыненне агню ва Украіне або не зробіць сур'ёзных крокаў у кірунку міру.

Аднак Пуцін не пагадзіўся ні на спыненне агню, ні нават на сустрэчу з прэзідэнтам Украіны Уладзімірам Зяленскім. І нягледзячы на гэта, Трамп не ўвёў новых санкцый супраць РФ.

Замест гэтага адміністрацыя ЗША пераклала адказнасць за ціск на Пуціна на Еўропу і пачала патрабаваць ад ЕС увесці дадатковыя санкцыі супраць РФ і Кітая.

Напісаць каментар 19

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках

▲