У Егіпце знайшлі пасудзіну з, магчыма, найстаражытнейшым згадваннем пра Хрыста
1- 10.09.2025, 11:50
- 6,004
Яго ўзрост — 2000 гадоў.
Керамічную чашу, якой каля 2000 гадоў, выявілі падчас раскопак у затопленай гавані Аляксандрыі. Даследчыкі мяркуюць, што гэта можа быць самае першае згадванне пра Хрыста па-за Бібліяй, піша New Voice.
Так званую «Чашу Ісуса» археолагі на чале з французскім даследчыкам Франкам Годдыё знайшлі яшчэ ў 2008 годзе. Яна добра захавалася, страчана толькі адна ручка. На ёй выгравіраваны грэчаскі надпіс: DIA CHRSTOU O GOISTAIS, што перакладаюць як «Праз Хрыста заклінальнік».
Спецыяліст па Новым Запавеце Джэрэмая Джонстан патлумачыў, што артэфакт датуецца першым стагоддзем нашай эры — менавіта тады быў распяты Ісус. Паводле яго слоў, рэпутацыя Ісуса як лекара, цудатворцы і заклінальніка духаў магла надаць значэнне гэтаму прадмету.
Годдыё выказаў меркаванне, што надпіс на чашы мог выкарыстоўвацца для легітымацыі варажбітных рытуалаў. Падобны посуд сустракаўся на старажытнаегіпецкіх статуэтках, дзе паказаны цырымоніі варажбы: у ваду налівалі алей, уваходзілі ў транс і імкнуліся атрымаць відзенні. Выгукванне імя Хрыста магло надаваць такім абрадам большую моц.