Цана на нафту змушвае Пуціна нервнічаць
14- Леанід Неўзлін
- 22.12.2025, 21:05
- 18,750
Санкцыі нарэшце працуюць так, як і павінны былі працаваць ад самага пачатку.
Расійская нафта патаннела да $34 за барэль, піша Bloomberg. Гэта ўжо настолькі нізкі ўзровень, што здольны прымусіць Пуціна нервнічаць. Расійскі бюджэт працягвае залежаць ад продажу сыравіны, а ў гэтым працэсе ўзнікае ўсё больш праблем. Санкцыі нарэшце працуюць так, як і павінны былі працаваць ад самага пачатку.
Urals па $34 — гэта ўзровень, пры якім экспарт фармальна застаецца магчымым, але эканамічна амаль губляе сэнс.
Нават з улікам падатковай пераналадкі і ручнога кіравання курсам рубля нафтавыя даходы перастаюць пакрываць растучыя ваенныя выдаткі. Гэта азначае неабходнасць пастаяннага дафінансавання — праз унутраныя запазычанні, праз эмісійныя механізмы.
Леанід Неўзлін, Telegram