Рада за ўсіх вызваленых палітвязняў
13- Наталля Радзіна
- 13.12.2025, 17:23
- 16,054
Фота: charter97.org
Сёння ўсім ім патрэбныя наша падтрымка, клопат і ўвага.
Галоўная рэдактарка сайта Charter97.org Наталля Радзіна пракаментавала выхад на волю 123 палітвязняў, якіх Лукашэнка вызваліў пасля перамоў з дэлегацыяй ЗША сёння, 13 снежня:
— Рада за вызваленых сёння палітвязняў, за Нобелеўскага лаўрэата Алеся Бяляцкага, кандыдата ў прэзідэнты Віктара Бабарыку, Паўла Севярынца, мужную Марыю Калеснікаву, праваабаронцу Улада Лабковіча, юрыста Максіма Знака, журналістку Марыну Золатаву і ўсіх, каму давялося правесці столькі гадоў у катавальных умовах беларускіх турмаў.
Усе гэтыя людзі — героі, і сёння ім неабходныя падтрымка, клопат і ўвага. Кошт іх вызвалення не мае значэння. Няма нічога важнейшага за чалавечае жыццё. І калі дзеля выратавання людзей ЗША давялося зняць некаторыя санкцыі з рэжыму Лукашэнкі, гэта толькі пацвярджае правіла, што толькі з дапамогай санкцый можна вызваляць палітвязняў.