Трамп чакае, што Пуцін зламаецца
4- Віталь Портнікаў
- 20.11.2025, 15:11
- 10,224
Прапасць паміж Вашынгтонам і Масквой паглыбіцца.
Ніякага ўзгодненага плана няма. Ёсць чаканне Трампа, што перад канчатковым прыняццем рашэння аб увядзенні санкцый 21 лістапада Пуцін зламаецца і пагодзіцца на тыя камфортныя ўмовы спынення агню, якія раней прапаноўваў Трамп. І для гэтага Трампу або камусьці з яго дарадцаў патрэбная згода Украіны на гэтыя ўмовы. Але, па-першае, Пуцін не зламаецца, а па-другое, калі ў гэтым плане насамрэч ёсць ідэі пра тое, што Расія павінна заплаціць за Данбас — то бок за тэрыторыю, якую Пуцін абвясціў суб'ектам Расійскай Федэрацыі, — то з пункту гледжання Пуціна гэта асабістая абраза і здзек. Трамп і яго асяроддзе, прывыклыя мысліць выключна катэгорыямі продажу зямлі і нерухомасці, проста не здольныя гэта ўсвядоміць. Таму гэты план толькі паглыбіць прапасць паміж Вашынгтонам і Масквой і прымусіць Пуціна шукаць іншыя інструменты для дыскрэдытацыі Трампа ва ўнутранай палітыцы ЗША.
А ў Трампа просты выбар. Альбо 21 лістапада ўсё ж такі ўвесці санкцыі і ўзмацніць ціск на Пуціна, альбо зноў адкласці іх, спадзеючыся, што расійскі прэзідэнт усё ж пагодзіцца на камфортныя ўмовы пад пагрозай іх увядзення.
Праблема толькі ў тым, што да моманту, калі наступным разам усё ж давядзецца вызначыцца з увядзеннем санкцый або абвяшчэннем новых, Трамп ужо можа апынуцца глыбока пахаваным пад усялякімі кампраматамі. Пуцін прыкладае да гэтага ўсе магчымыя намаганні.
Віталь Портнікаў, «Фэйсбук»