13 лiстапада 2025, Чацвер, 21:47
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Эканоміка Расіі можа абрынуцца на працягу года»

«Эканоміка Расіі можа абрынуцца на працягу года»

Як Украіне яе дабіць?

Крытычная кропка для эканомікі і энергетыкі краіны-акупанта Расіі настане ў пэўны час. У студзені Украіна вывяла з ладу 20% расійскай нафтаперапрацоўкі, і каб дасягнуць крытычнай кропкі, трэба не спыняцца. Эканамісты прагназуюць, што на «друкарскім станку» краіна Пуціна пратрымаецца не больш за год. Пра гэта заявіў вайсковы эксперт Алег Жданаў.

«Крытычная кропка для Расіі настане»

У інтэрв'ю «Главред» у адказ на пытанне, ці зможа Украіна дабіцца крытычнага моманту ў эканоміцы і энергетыцы Расіі, калі будзе наносіць удары па яе тэрыторыі ў межах цяперашняй інтэнсіўнасці, ён сказаў, што трэба не спыняцца і весці сістэмную працу ў гэтым кірунку.

«Нічога вечнага няма. І такая крытычная кропка для Расіі настане. Аднак ёсць адзін нюанс, што аддаляе гэты момант: мы пастаянна робім паўзы, напрыклад, у тых жа ўдарах па энергетыцы РФ. Мы кожны раз пачынаем, прычым вельмі добра пачынаем, а потым чамусьці раптам спыняемся. У студзені мы вывелі з ладу 20% нафтаперапрацоўкі РФ, а затым рэзка спыніліся аж да сакавіка. Потым у сакавіку аднавілі, прычым вельмі добра працэс пайшоў, але затым зноў спыніліся аж да канца лета. Цяпер праца ідзе вельмі добра, і ў Расіі ўжо бензін у каністры адпускаюць, але апошнімі днямі мы зноў чамусьці зніжаем абароты», - лічыць Жданаў.

Расія можа пратрымацца не больш за год, але гэта — вельмі шмат

Як лічыць аналітык, паўзы ў ударах у глыб Расіі падаўжаюць існаванне «расійскага калоса на гліняных нагах».

«Гульня на паніжэнне ўвесь час падаўжае тэрміны існавання расійскага калоса на гліняных нагах. Цяпер ужо эканамісты загаварылі пра тое, што з дапамогай «друкарскага станка» Расія пратрымаецца не больш за год. Але год — гэта вельмі шмат, за год яшчэ шмат вады ўцячэ», - падкрэсліў Алег Жданаў.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках