На Брэсцчыне даследуюць самы старажытны помнік палеаліту ў Беларусі
2- 1.10.2025, 18:50
- 5,054
Ужо знойдзены дзясяткі артэфактаў.
Археолагі раскрылі больш за сем метраў адкладаў і дабраліся да першага культурнага пласта.
На Брэсцчыне ў Іванаўскім раёне даследуюць самы старажытны палеалітычны помнік — стаянку Агова.
У раскопках удзельнічае навуковы супрацоўнік аддзела археалогіі і першабытнага грамадства Інстытута гісторыі НАН Беларусі Аляксандр Вашаноў.
Каманда ўжо знайшла дзясяткі артэфактаў, распавёў ён газеце «Янаўскі край». Археолагі раскрылі больш за сем метраў адкладаў — і толькі тады дабраліся да першага культурнага пласта.
Сярод знойдзеных артэфактаў ёсць прылады з апрацоўкай, напрыклад, скрабкі.
Стаянка Агова ўключаная ў Канцэпцыю фарміравання і развіцця нацыянальных археалагічных праектаў.