На волю выйшаў салігорскі дэсантнік, які прайшоў праз увесь горад з бел-чырвона-белым сцягам
12- 7.08.2024, 17:39
- 14,342
Ён цалкам адбыў тэрмін.
На волю выйшаў 34-гадовы былы дэсантнік Руслан Акостка, якога 15 лістапада 2020 года асудзілі на 4 гады зняволення, піша “Наша Нiва”.
Руслан Акостка родам з вёскі Заўшыцащ Салігорскага раёна, да затрымання ён працаваў у Салігорску ахоўнікам у супермаркеце Green.
15 лістапада 2020 года ён здолеў прайсці амаль праз увесь горад з бел-чырвона-белым сцягам. Такім чынам мужчына адзначыў акцыю ў памяць аб забітым Рамане Бандарэнку. Тады яго затрымалі супрацоўнікі міліцыі і змясцілі ў ізалятар.