Беларускіх вайскоўцаў і тэхніку адпраўляюць у Расею
76- 7.08.2024, 16:09
- 87,560
З чым звязанае перамяшчэнне тэхнікі і жывой сілы?
Вайскоўцаў 56-га зенітнага ракетнага палка і 8-й радыётэхнічнай брыгады сёння адправілі з Лунінца на расейскі палігон Ашулук у Астраханскай вобласці. Там яны возьмуць удзел у тактычных вучэннях, піша «Медиа-Полесье».
Двума днямі раней лунінецкія ўлады абвясцілі аб правядзенні вучэнняў у пагрузцы вайсковай тэхнікі на чыгуначныя платформы. Паведамлялася, што дзеянні вайскоўцаў праходзілі ў рамках адпрацоўкі элементаў баявой падрыхтоўкі.
56-ы элітны ракетна-зенітны полк размяшчаецца на Лунінецкім аэрадроме з поўнамаштабнага ўварвання расейскіх войскаў ва Украіну.
Таксама вядома, што ў Ашулук адпраўляюць авіятэхніку і лётныя экіпажы з Баранавічаў.