7 лiпеня 2025, панядзелак, 22:10
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Менску заўважылі гіганцкую чаргу «ў лепшае жыццё»

6
У Менску заўважылі гіганцкую чаргу «ў лепшае жыццё»

Адзін з візавых цэнтраў адкрыў жывую чаргу на запіс.

У TikTok апублікавалі відэа, на якіх паказалі вялікую чаргу на запіс у візавы цэнтр Італіі ў Менску. На адным роліку бачна, што чарга «закруглілася» на пляцоўцы перад будынкам цэнтра. Некаторыя каментатары здзівіліся такому «натоўпу», піша telegraf.news.

«У Менску стартанула жывая чарга на запіс», - напісала аўтарка аднаго відэа. У подпісе да іншага ўдакладнілі, што гэта чарга ў візавы цэнтр пасля працяглага перапынку ў працы.

@taallien В Минске стартанула живая очередь на запись #шенген #виза #визовыйцентр #италия ♬ orijinal ses - z🦭

"Запіс куды?" - пацікавіўся ў каментарах адзін карыстальнік TikTok. "У лепшае жыццё", - адказалі яму.

“А мы 11 ліпеня запісаныя былі на раніцу, праскочылі вельмі хутка”, - падзялілася магчымым лайфхакам каментатарка.

"Я б на візу ў Англію яшчэ так пастаяла, але ў Італію...", - напісала яшчэ адна.

Іншыя ж каментатары цікавіліся часам падачы і пакетам дакументаў. "Яны кругласутачна стаяць?" - здзівілася карыстальніца TikTok.

@visabycom 🇮🇹 Первый день записи в живую очередь визового центра Италии после длительного перерыва. #визабай #виза #шенгенвиза #visaby #italy #visa #travel ♬ orijinal ses - z🦭

“Стаяў там, дайшоў да дзвярэй - і дзверы зачыніліся”, - падзяліўся няўдалым досведам іншы карыстальнік.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках