У Мінабароны РФ запанікавалі праз масаваны напад дронаў на пяць абласцей
- 14.06.2024, 9:19
- 8,538

Паведамляецца аб налёце амаль 90 беспілотнікаў.
Гэтай ноччу ў шэрагу абласцей Расейскай Федэрацыі, а таксама ў часова акупаваным украінскім Крыме, працавалі сілы і сродкі супрацьпаветранай абароны праз нібыта маштабную атаку з выкарыстаннем беспілотнікаў.
Пра гэта паведамляе РБК-Украіна са спасылкай на Telegram Мінабароны РФ.
У абаронным ведамстве краіны-агрэсаркі сцвярджаюць, што ўночы на 14 чэрвеня была "спынена спроба" ажыццявіць атаку з прымяненнем БПЛА самалётнага тыпу па аб'ектах на тэрыторыі РФ і акупаванага Крыма.
Традыцыйна расейскі бок абвінавачвае Украіну ў такім налёце дронаў.
Пры гэтым у раскйскім міністэрстве заяўляюць, што сродкамі СПА былі "перахоплены і знішчаны" 87 беспілотнікаў, і львіная частка з іх - у Растоўскай вобласці.
Так, паводле справаздачы Мінабароны РФ, пры адбіцці паветранага нападу нібы было ліквідавана:
70 дронаў - у Растоўскай вобласці,
2 БПЛА - у Белгародскай вобласці,
2 дроны – у Валгаградскай вобласці,
6 беспілотнікаў - у Варонежскай вобласці,
6 БПЛА ў Курскай вобласці,
1 - над часова акупаваным Крымам.