У Албаніі прыпынілі працу парламента праз Еўра-2024
3- 13.06.2024, 18:45
- 2,208
Значная частка дэпутатаў захацела наведаць матчы турніру.
У працы парламента Албаніі (кувенда) узнікла паўза мінімум на дзесяць дзён з-за чэмпіянату Еўропы ў футболе, які 14 чэрвеня стартуе ў Нямеччыне, піша As.
На гэтым тыдні пленарнае пасяджэнне было перанесенае з чацвярга на сераду, а на наступным увогуле не адбудзецца, паколькі значная частка са 140 дэпутатаў надумала наведаць матчы турніру. Генеральны сакратар апазіцыйнай Дэмакратычнай партыі Газмент Бардзі раскрытыкаваў перанос пасяджэнняў і назваў такую пастанову "ганебнай".
У Дортмундзе, дзе 15 чэрвеня пройдзе матч каманды Албаніі і Італіі, чакаецца больш за 50 тысяч албанскіх заўзятараў — гэта другая паводле колькасці група фанатаў на турніры пасля каманды гаспадароў. Італьянскую каманду будзе падтрымліваць менш за 10 тысяч фанатаў.
Стадыён у Дортмундзе разлічаны на 62 тысячы гледачоў падчас Еўра. Вялікая колькасць білетаў была выкупленая албанцамі.
Таксама падчас Еўра чакаюць блтізу 100 тысяч фанатаў з Шатландыі і вялікая колькасць заўзятараў з Англіі, Нідэрландаў і Польшчы.
Албанцы на групавым этапе турніру таксама згуляюць з Харватыяй (19 чэрвеня) і Гішпаніяй (24 чэрвеня).