Расейскія акупанты нанеслі ўдар па тэлевежы ў Харкаве
28- 22.04.2024, 18:35
- 20,558

Яна разламалася напалову.
Расейскія акупанты нанеслі ўдар па тэлевежы ў Харкаве. У выніку атакі вежа разламалася на дзве часткі. Відэа апублікаванае ў тэлеграм-каналах.
Мэр Харкава Алег Сінягубаў пацвердзіў удар па «аб'екце тэлевізійнай інфраструктуры». «Падчас трывогі супрацоўнікі знаходзіліся ў хованцы. Чалавечых ахвяр няма. На гэтую хвіліну ёсць перабоі з сігналам лічбавай тэлевізіі», - напісаў ён у Facebook.