У Баранавічах грузчыку здалося, што яго хочуць звольніць: Ён загадзя адпомсціў кіраўніку
4- 18.04.2024, 20:05
- 8,394
![У Баранавічах грузчыку здалося, што яго хочуць звольніць: Ён загадзя адпомсціў кіраўніку](https://i.c97.org/ai/582174/aux-head-1706991392-20240202_akno_360.jpeg)
Пазней ён даведаўся, што трывогі былі марныя.
Крымінальную справу за хуліганства распачалі ў дачыненні да 24-гадовага грузчыка адной з крамаў у Баранавічах, паведаміў набліжаны да МУС тэлеграм-канал.
Маладому чалавеку падалося, што яго хочуць звольніць. Уначы ён пастанавіў за гэта адпомсціць свайму працадаўцу. Хлопец падышоў да крамы, падняў з зямлі камень і разбіў ім акно, пасля чаго знік.
Дырэктар гандлёвага аб'екта раніцай звярнуўся ў міліцыю. Неўзабаве падазраванага затрымалі. Высветлілася, што намераў звальняць грузчыка ў кіраўніка крамы не было, а асцярогі супрацоўніка былі марныя.
У дачыненні да маладога чалавека распачалі крымінальную справу за хуліганства.