Ала Пугачова разам з сям'ёй тэрмінова пакінула Ізраіль
7- 18.04.2024, 10:10
- 43,080

Названая прычына.
Легендарнай расейскай спявачцы Але Пугачовай, якая асуджае ўварванне РФ ва Украіну і з'ехала з сям'ёй жыць у Ізраіль, споўнілася 75 гадоў. Прымадонна ўсё ж надумала святкаваць такую годную дату.
Як паведамляе расейскае СМІ «360», артыстка з роднымі адправілася на Кіпр і там рыхтуе банкет.
Мужа Пугачовай Максіма Галкіна ўчора заўважылі каля сямейнага пентхауса, які артысты набылі ў 2017 годзе. Гумарыст накіроўваўся ў рэстарацыю Pyxida, якая спецыялізуецца на марской кухні.
Мяркуецца, што менавіта на Кіпры Ала Пугачова збярэ ўсіх сяброў і адзначыць свой юбілей.