29 сакавiка 2024, Пятніца, 4:51
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Беларусі ў 2022 годзе на вытворчасці пацярпеў 1781 чалавек

2
У Беларусі ў 2022 годзе на вытворчасці пацярпеў 1781 чалавек

132 загінулі.

У Менску 29 сакавіка прайшоў Рэспубліканскі семінар-нарада ў пытаннях аховы працы. На ім агучылі статыстыку што да няшчасных выпадкаў на вытворчасці, паведамляе сайт Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі.

- Летась у арганізацыях краіны ў выніку няшчасных выпадкаў на вытворчасці пацярпеў 1781 працоўны (у 2021 годзе -1886). Колькасць загінулых на вытворчасці засталася на ранейшым узроўні - 132 чалавекі. Яшчэ больш за 1700 атрымалі цяжкія траўмы. Калі правесці чыста арыфметычныя разлікі, тое атрымліваецца, што прыблізна праз кожныя тры дні чалавек гіне ў выніку няшчаснага выпадку на працы. І штодзень пяць чалавек атрымліваюць цяжкія траўмы. Безумоўна, калі параўноўваць сітуацыю з вытворчым траўматызмам у пачатку 2000-х гадоў, то колькасць траўмаў знізілася. У 2022 годзе ў арганізацыях загінулі 662 працоўныя, з якіх 530 выпадкаў кваліфікаваныя як невытворчыя, - распавёў галоўны тэхнічны інспектар працы Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі Павел Манько.

З году ў год абставіны шматлікіх няшчасных выпадкаў паўтараюцца як пад капірку: людзі падаюць з вышыні, бо працуюць без страхоўкі ці таму, што будаўнічыя аб'екты не абсталяваныя неабходнымі ахоўнымі агароджамі. Таксама практычна кожны год рэгіструюцца няшчасныя выпадкі пры правядзенні пасяўных або ўборачных кампаній у сельскай гаспадарцы, калі людзі трапляюць пад працуючую тэхніку. Выклікае трывогу і той факт, што за мінулы год вырасла колькасць працаўнікоў, якія загінулі ці атрымалі траўмы на вытворчасці ў стане алкагольнага ап'янення.

Са слоў кіраўніка ФПБ Міхаіла Орды, за 2022 год, за 2022 год у адпаведнасці з калектыўнымі дамовамі выплаты прадпрыемстваў пацярпелым у выніку вытворчага траўматызму склалі больш за 3 млн рублёў - гэта без уліку выплат у абавязковым страхаванні.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках