Польшча спыняе падтрымку беларускага апазіцыйнага сайта Charter97.org
126- 14.02.2019, 15:38
- 229,888
Пра гэта «Хартыі» абвясцілі падчас візіту ў Польшчу эмісара Лукашэнкі Мясніковіча.
Сёння, 14 лютага, галоўная рэдактарка сайта Charter97.org Наталля Радзіна была запрошаная ў польскі Фонд міжнароднай салідарнасці. Прэзідэнт і дырэктар фонду Мацей Фалькоўскі і Аляксандра Ярашэвіч паведамілі журналістцы, што падтрымка сайта ў 2019 годзе ў параўнанні з мінулым годам будзе скарочана амаль у 5 разоў.
«Такое значнае скарачэнне дапамогі сайту фактычна азначае яго знішчэнне. Польшча дапамагала нам пасля таго, як рэдакцыя сайта была распляжаная ў Беларусі, заснавальнік нашага сайта Алег Бябенін быў забіты, журналісты арыштаваныя, а я трапіла ў турму КДБ. У 2011 годзе рэдакцыю сайта запрасіла працаваць у Варшаву Міністэрства замежных спраў Польшчы, і цягам гэтых гадоў асноўная дапамога была праз Фонд міжнароднай салідарнасці. Сёння нас дэманстратыўна пазбаўляюць падтрымкі ў дні прыезду ў Польшчу кіраўніка нелегітымнага беларускага «парламента» Міхаіла Мясніковіча. Мы ведаем, што афіцыйны Менск даўно патрабуе ад польскіх уладаў спынення падтрымкі «Хартыі-97».
Апошнія некалькі месяцаў мы маглі працаваць дзякуючы падтрымцы нашых чытачоў. Мы працягнем нашу працу чаго б нам гэта ні каштавала. Спадзяемся на журналісцкую салідарнасць і падтрымку нашых чытачоў.
За вашу і нашу свабоду!», - заявіла Наталля Радзіна.
Прэс-канферэнцыя галоўнай рэдактаркі сайта Charter97.org Наталлі Радзінай адбудзецца заўтра, 15 лютага, а 12-00, у Варшаве ў Press Club Polska (Aleje Ujazdowskie 6A).
Вы можаце дапамагчы сайту наступным чынам:
АХВЯРАВАННЕ ПРАЗ PAYPAL:
РАЗЛІКОВЫ МУЛЬТЫВАЛЮТНЫ РАХУНАК ДЛЯ АХВЯРАВАННЯЎ:
Назва банка:Bank Millennium S. A.
Адрас: ul. Stanislawa Zaryna, 2A, 02-593, Warszawa
IBAN: PL 97 1160 0000 2202 0002 1671 1123
SWIFT: BIGBPLPW
Імя ўладальніка рахунку: Fundacja «KARTA '97»
Прызначэнне аплаты: Darowizna na cele statutowe
Звязацца з намі можна праз адрас [email protected]