28 лiстапада 2024, Чацвер, 9:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Перамовы па нафце зайшлі ў тупік

32
Перамовы па нафце зайшлі ў тупік

Міністэрства энергетыкі Расеі ўзяло тайм-аўт у перамовах аб пастаўках нафты ў Беларусь.

Пра гэта БелТА заявіў дзяржсакратар «саюзнай дзяржавы» Рыгор Рапота.

«Міністэрства энергетыкі Расеі ўзяло тайм-аўт, таму што яму неабходна правесці дадатковыя перамовы з беларускімі калегамі, - сказаў Рыгор Рапота. - Але сёння было дадзена цвёрдае абяцанне, што паліўны баланс будзе падпісаны ў бліжэйшы час».

На пасяджэнні абмяркоўвалася таксама пытанне, якое датычыцца будаўніцтва Беларускай атамнай электрастанцыі. «Гэтае пытанне чыста тэхнічнае, станцыя будуецца і будзе фінансавацца. Сёння абмяркоўвалася пытанне крэдыту і гарантый пад крэдыты», - удакладніў дзяржсакратар.

У пасяджэнні прымала ўдзел беларуская дэлегацыя на чале з сустаршынёй ГВУ, старшынёй праўлення ААТ «Банк развіцця Рэспублікі Беларусь» Сяргеем Румасам. Ад расейскага боку сустаршынёй групы з'яўляецца першы віцэ-прэм'ер Ігар Шувалаў.

Нагадаем, беларускія ўлады пакуль не змаглі дасягнуць дамоўленасці пра аб'ём імпарту нафты з Расеі ў 2013 годзе. Аб'ём паставак узгоднены толькі на першы квартал. Беларускі бок запытвае на 2013 год 23 млн тон нафты, расейскі бок заяўляў пра гатоўнасць паставіць толькі 18,5 млн тон з улікам неабходнасці загрузкі нафтаправода БТС-2.

Напісаць каментар 32

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках