28 лiстапада 2024, Чацвер, 10:48
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Прафілактычная зачыстка

4
Прафілактычная зачыстка

Тры дні правёў у ізалятары на Акрэсціна актывіст «Zмены» Ягор Віняцкі, якога затрымалі ў суботу, 30 чэрвеня.

3 ліпеня Ягора Віняцкага адвезлі з Акрэсціна ў Першамайскі РАУС на прафілактычную размову з кіраўніцтвам, але кіраўніцтва не з'явілася. Пасля 5 гадзін чакання моладзевага актывіста адпусцілі, але папярэдзілі, што яго выклічуць у суд адмысловай позвай, перадае «Радыё Свабода».

«Пакуль позвы не атрымаў. Буду чакаць суда. Магу сказаць, што мяне затрымалі відавочна ў прафілактычных мэтах напярэдадні 3 ліпеня - каб штосьці палітычнае не адбылося з боку апазіцыі. А на Акрэсціна я ўбачыў, што гэта быў такі прафілактычны «хапун» у старым савецкім стылі, які быў шырэй, чым супраць апазіцыянераў. Як напярэдадні свят розных хуліганаў вывозілі за 101 кіламетр са сталіцы, так зараз іх садзяць на Акрэсціна. У камеры было шмат людзей, якія ці выпілі не там, дзе трэба, ці неяк нахуліганілі. Яны казалі, што раней бы ім проста далі штраф, а зараз пасадзілі на некалькі сутак. Карацей, каб не псавалі карціну гэтага «шапіто», што было ўчора», - кажа хлопец.

Па словах Ягора Віняцкага, падчас трохдзённага знаходжання на Акрэсціна ён бачыў моладзевага актывіста Віталя Васількова і перагаворваўся праз вентыляцыі з актывістамі Паўлам Вінаградавым і Аляксандрам Арцыбашавым.

Усіх трох напярэдадні 3 ліпеня пакаралі 15 суткамі адміністрацыйнага арышту нібы за дробнае хуліганства.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках