28 лiстапада 2024, Чацвер, 10:57
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Слугі народа» хочуць Hyundai Santa Fe Comfort

100
«Слугі народа» хочуць Hyundai Santa Fe Comfort

Старшыня Драгічынскага райвыканкама набывае аўто за $47 тысяч.

Драгічынскі райвыканкам вырашыў абнавіць свой парк. «Для службовых паездак» кіраўніцтву раёна неабходна прадстаўнічае аўто за $47 тысяч.

Характэрна, што старшыня райвыканкама Юрый Дзядзюк, які вырашыў жыць па-багатаму, пры пасадзе крыху больш за месяц. Яго папярэдніка Васіля Хваціка перавялі ў Баранавіцкі раён, піша «Наша Ніва».

На сайце дзяржаўных закупак з'явілася прапанова, якая дзейнічае да 10 студзеня 2013 года.

Чыноўнікі хочуць набыць аўтамабіль Hyundai Santa Fe Comfort 4WD трэцяга пакалення або аналаг. Пачатковы кошт - 400 мільёнаў рублёў ($47 тысяч). Крыніца фінансавання - раённы бюджэт.

Патрабаванні да камплектацыі - на дзве старонкі. Руль і рычаг скрынкі перадач павінны быць абцягнутыя скурай, а цэнтральны падлакотнік абавязкова быць з астуджальным адсекам.

Дакумент падпісаны заўхозам раёна Аляксандрам Тынковічам.

Паводле афіцыйнай статыстыкі, Драгічынскі раён - адзін з самых бедных на Брэстчыне. Па ўзроўні зарплат ён займае 13-е месца з 16 раёнаў. Горш толькі ў Століне, Маларыце і Ганцавічах.

Сярэднія зарплата ў Драгічынскім раёне за студзень-кастрычнік 2012 года склала 2675700 рублёў. Каб сабраць патрэбныя 400 мільёнаў рублёў, работніку з сярэдняй зарплатай давялося б адкладваць грошы да 2025 года, пры гэтым нічога не купляючы.

Зараз некалькі слоў пра Hyundai Santa Fe Comfort 4WD. Патрабаванням Юрыя Дзядзюка часткова адпавядаюць мадэлі Comfort або Style. Яны ў залежнасці ад камплектацыі каштуюць у дылера $42 900 - $48 500. Гэта паўнапрывадны 5-7-мясцовы ўніверсал. Рухавік бензінавай мадэлі - 2,4 л. Да 100 км/г старшыня райвыканкама зможа разганяцца за 11,4 секунды. А максімальная хуткасць аўтамабіля - 190 км/г.

У продаж аўтамабіль паступіў некалькі месяцаў таму. Hyundai - марка з недарагіх. Але старшыня райвыканкама мог бы падабраць сабе пазадарожнік і яшчэ танней: па крайняй меры, на 5-10 тысяч даляраў.

Што ні кажы, раней «слугі народа» абыходзіліся дзяржаве танней.

Напісаць каментар 100

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках