Новы кліп «Ляпісаў» - «Пуцінарода» (Відэа)
61- 19.01.2012, 14:57
Сёння святкуе сваё 40-годдзе нязменны лідэр гурта «Ляпіс Трубяцкой» Сяргей Міхалок.
У гэты дзень музыкі вырашылі парадаваць сваіх прыхільнікаў новым кліпам пад назвай «Пуцінарода».
Відэа было знятае ў Кіеве яшчэ напярэдадні Новага года. Рэжысёрам стаў Аляксандр Сцяколенка, які раней зняў для гурта такія відэа як «Я веру» (непальская версія), «Прынцэса» і «Не быць скотам». Па ягоных словах, ідэя кліпа - ілюстрацыя уяўленняў аб раі, зробленая ва ўмоўнай, вульгарна-гламурнай форме, з выкарыстаннем фантасмагарычных вобразаў, невытлумачальных лагічна, але якія магчыма ўспрымаюць інтуітыўна.