28 лiстапада 2024, Чацвер, 16:41
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Белтрансгаз»: Дадатковае пагадненне да кантракта па транзіце газу падпісанае

10

Пра гэта паведаміў генеральны дырэктар ААТ «Белтрансгаз» Уладзімір Маёраў.

Паводле яго словаў, ААТ «Белтрансгаз» і ААТ «Газпрам» падпісалі дадатковае пагадненне да кантракта па транзіце газу.

«Бакамі падпісаныя неабходныя дакументы, у якіх вызначаная стаўка па транзіце на 2010 год у памеры $1,88. за 1 тыс.куб.м на 100 км. Зараз бакі праводзяць канчатковую зверку разлікаў», - сказаў Уладзімір Маёраў у інтэрв'ю БелТА.

Як паведамлялася, з мінулага панядзелка «Газпрам» увёў паступовыя абмежаванні на 15% ад планавых паставак газу ў Беларусь, патрабуючы ад яе паагасіць запазычанасць у $192 млн за пастаўкі газу. Да серады абмежаванне дасягнула 60%. Спрэчная запазычанасць узнікла з-за таго, што Беларусь у аднабаковым парадку аплачвала газ па $150 за 1 тыс. кубаметраў, у той час як па кантракце гэты кошт быў вышэй. Пры гэтым у Еўразвязе сталі адзначаць скарачэнні паставак газу ў Літву, Польшчу і Усходнюю Нямеччыну, які ідзе транзітам праз Беларусь.

У сераду ўвечары Беларусь аплаціла розніцу ў коштах, і ў чацвер раніцай «Газпрам» зняў абмежаванні па пастаўках. Адначасова Беларусь запатрабавала ад «Газпрама» пагасіць запазычанасць за транзіт газу ў памеры $260 млн. «Газпрам» заяўляў, што гатовы быў плаціць, аднак Беларусь з пачатку года не падпісвала акты выкананых працаў па транзіце газу.

У чацвер удзень «Газпрам» аплаціў транзіт газу праз Беларусь на суму $228 млн, зыходзячы са стаўкі $1,45 за 1 тыс. кубаметраў на 100 кіламетраў. Беларусь заявіла, што сёлета транзітная стаўка складае $1,88 за 1 тыс. кубаметраў на 100 км.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках