28 лiстапада 2024, Чацвер, 1:49
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У кватэру журналісткі «Нашай Нівы» ламіліся міліцыянты

4

Міліцыянты спрабавалі патрапіць ў кватэру Юліі Дарашкевіч увечары 15 сакавіка разам з панятымі.

Фотакарэспандэнтка «Нашай Нівы» Юлія Дарашкевіч і яе муж, актывіст грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» Павал Юхневіч, адмовіліся адчыняць дзверы. Супрацоўнікі міліцыі доўга тэлефанавалі і грукалі, але, у выніку, сышлі, паведаміўшы, што журналістка павінна з'явіцца 16 лютага, у 11.00 у РУУС Цэнтральнага раёна да інспектара Саладуна Андрэя Мікалаевіча.

Раней міліцыянты тэлефанавалі журналістцы па тэлефоне і патрабавалі з'явіцца ва ўпраўленні міліцыі, аднак афіцыйных позваў журналістка не атрымлівала. Як паведаміў сайту charter97.org Павал Юхневіч, некалькі дзён таму супрацоўнікі міліцыі прыходзілі да яго бацькоў і пыталіся пра месцазнаходжанне яго і яго жонкі. Пры гэтым яны нават прад'яўлялі фотаробат журналісткі.

Сама журналістка звязвае пераслед міліцыі з акцыяй салідарнасці 16 лютага на Кастрычніцкай плошчы Менска, калі яе затрымалі разам з удзельнікамі дэманстрацыі.

Журналістку пратрымалі ў Цэнтральным РУУС тры гадзіны. Яе спрабавалі абвінаваціць у нанясенні цялесных пашкоджанняў супрацоўніку міліцыі. У аддзяленні міліцыі ў Юліі Дарашкевіч узялі тлумачэнні, забралі асабістыя рэчы і склалі іх вопіс.

Фотакарэспандэнтка распавяла, што на плошчы нейкі чалавек у цывільным увесь час перашкаджаў ёй здымаць акцыю, хапаў яе фотаапарат, а потым заявіў, што яна яго ўдарыла. Дарашкевіч сцвярджае, што не кранала міліцыянта. «Я задала ім лагічнае пытанне: няўжо супрацоўніка міліцыі можа ўдарыць дзяўчына, якая дзвюмя рукамі трымаецца за свой фотаапарат?».

Падчас разгону акцыі 16 лютага на плошчы была вялікая колькасць людзей у цывільным, якія дзейнічалі па старой схеме і перашкаджалі журналістам асвятляць падзеі, прычым надзвычай жорстка – хапалі за аб'ектывы, за оптыку.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках