28 лiстапада 2024, Чацвер, 21:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Разам з гарачай вадой беларусам будуць адключаць электрычнасць?

18

«Ніхто ж не панікуе ў сувязі з тым, што ўлетку часова адключаюць ваду. Мы ж часткова і на непрацяглы час адключаем святло», - заявіў 13 траўня дырэктар прадпрыемства «Менгарсвятло» Славамір Грыневіч.

Аднак адключаць электрычнасць у Менску і іншых гарадах з мэтай эканоміі не плануецца, запэўнівае ён.

«Асвятленне ў Менску ў мэтах эканоміі адключаць не будуць… Я не чуў пра тое, што ў нейкіх іншых гарадах рэспублікі будуць эканоміць на асвятленні вуліцаў. Было некалькі фактаў, але гэтая практыка не прыжылася», - цытуе Славаміра Грыневіча «Інтэрфакс».

«У цяперашні час у некаторых раёнах Менска часткова адключаюць асвятленне ў прафілактычных мэтах», - прызнаў ён, лічачы падобныя адключэнні прымальнай практыкай.

«Ніхто ж не панікуе ў сувязі з тым, што ўлетку часова адключаюць ваду. Мы ж часткова і на непрацяглы час адключаем святло», - разважыў дырэктар «Менгарсвятла».

Запэўненні Грыневіча не выклікаюць даверу, піша АФН. Тым больш, што ён сам сцвярджае: «ва ўмовах эканамічнага крызісу трэба эканоміць».

«З пачатку бягучага года пасля 24.00 на адну траціну скарачаецца асветленасць МКАД у мэтах эканоміі», - сказаў Славамір Грыневіч, дадаўшы, што «ніякіх скаргаў ці нараканняў з боку дарожных службаў альбо з боку ДАІ за гэты час атрымана не было».

Паводле яго словаў, «частковае адключэнне асвятлення ў начны час на МКАД дазволіць зэканоміць сёлета каля Br1 млрд».

Грыневіч таксама нагадаў, што «у мэтах эканоміі электраэнергіі ў Менску на гадзіну менш стала гарэць дэкаратыўнае падсвечванне будынкаў. Раней яно гарэла да 24.00, цяпер да 23.00».

Напісаць каментар 18

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках