25 лiстапада 2024, панядзелак, 0:30
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Даляр падаражэў на 42 рублі

8

У параўнанні з пятніцай, 27 лістапада, афіцыйны курс даляра вырас на 42 рублі (1,53%).

На 30 лістапада Нацыянальны банк Беларусі ўсталяваў наступныя афіцыйныя курсы замежных валютаў:

Даляр ЗША — 2.782 беларускія рублі

Еўра — 4.136,83

Расейскі рубель — 93,30

Украінская грыўна — 348,29

У параўнанні з пятніцай, 27 лістапада, афіцыйны курс даляра вырас на 42 рублі (1,53%), еўра — на 8,75 рубля (0,21%), расейскага рубля — знізіўся на 1,59 рубля (1,68%), грыўны — вырас на 4,28 рубля (1,24%), перадае БелаПАН.

Каэфіцыент Нацбанка «еўра/даляр» — 1,487, «даляр/расейскі рубель» — 29,8179, «даляр/грыўна» — 7,9876.

У менскіх абменных пунктах камерцыйных банкаў раніцай 30 лістапада даляр купляюць па 2.740—2.770 і прадаюць па 2.790—2.838 рублёў. У параўнанні з пятніцай курс набыцця вырас на 25 рублёў, продажу — на 35.

На астатніх сегментах наяўнага рынка даляр купляюць па 2.750—2.770 і прадаюць па 2.800—2.840 рублёў. У параўнанні з пятніцай курс набыцця вырас на 30 рублёў, продажу — на 40.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках