Лукашэнка і Сталін з'явіліся на выставе разам (Фота)
31- 1.08.2008, 15:41
У Баранавічах на выставе «Айчыне служым» прадстаўленыя два партрэты – Аляксандра Лукашэнкі і Іосіфа Сталіна.
Выстава ў выстаўнай зале краязнаўчага музея праходзіць з 25 ліпеня па 25 верасня і прысвечаная 90-годдзю Ўзброеных сіл Рэспублікі Беларусь і пяцігадовым угодкам працы Студыі вайсковых мастакоў.
На выставе прадстаўленыя 30 прац шасці мастакоў, якія нарадзіліся ў гады вайны: народнага мастака РБ акадэміка Міхаіла Савіцкага, заслужанага дзеяча мастацтваў РБ, лаўрэата прэміі «За духоўнае адраджэнне» Леаніда Дударэнкі, прафесара кафедры выяўленчага мастацтва Інстытута сучасных ведаў Уладзіміра Гардзеенкі, заслужаных дзеячоў мастацтваў, лаўрэатаў Спецыяльнай прэміі прэзідэнта РБ Уладзіміра Ўродніча і Мікалая Апіёка, загадчыка кафедрай выяўленчага мастацтва БДПУ ім. М. Танка Георгія Лойкі.
Аўтар партрэта Лукашэнкі – Мікалай Апіёк, партрэта Сталіна -- Міхаіл Савіцкі.
У анатацыі да прац Апіёка гаворыцца, што «працы экспазіцыі адлюстроўваюць будні і святы сучаснага беларускага войска».
Фота www.intex-press.com