28 лiстапада 2024, Чацвер, 23:33
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

За мінулы год БеСТ «зарабіў» 11 мільёнаў даляраў стратаў

7

Чыстыя страты беларускага аператара мабільнай сувязі стандарту GSM ЗАТ «Беларуская сетка тэлекамунікацыяў» («БеСТ») у 2007 годзе склалі 11 мільёнаў даляраў.

Аб гэтым паведамляецца ў матэрыялах турэцкай тэлекамунікацыйнай кампаніі Turkcell, якая набыла ў ліпені 2008 года 80 адсоткаў акцыяў аператара «БеСТ» за 500 млн. даляраў, перадае БелаПАН.

Агульны прыбытак аператара «БеСТ» у 2007 годзе склаў 1,6 млн. даляраў. У развіццё сеткі аператара з моманту яго заснавання было інвеставана 200 млн. даляраў, што дазволіла забяспечыць пакрыццё 68 адсоткаў тэрыторыі краіны.

Аператар Turkcell плануе з 4-га квартала 2008 года кансалідаваць фінансавыя паказчыкі беларускага аператара.

На пачатак 2008 года абаненцкая база аператара «БеСТ» складала 182 тысячы чалавек (па стане на 30 верасня 2008 года іх колькасць павялічылася на 9,9 адсотка да 200 тысячаў чалавек).

Па стане на 30 верасня 2008 года Turkcell аплаціў 300 млн. даляраў у якасці аплаты 80 адсоткаў пакета ЗАТ «БеСТ».

Turkcell плануе на працягу 10 гадоў інвеставаць у развіццё ЗАТ «БЕСТ» не менш за 500 млн. даляраў.

Turkcell мае намер правесці ў самы найбліжэйшы час рэбрэндынг аператара, пасля чаго ён будзе падаваць паслугі мабільнай сувязі пад брэндам life:), паведамляе ПРАЙМ-ТАС.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках