28 лiстапада 2024, Чацвер, 14:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Бунт у тэатры імя Янкі Купалы

19

Сёння раніцай у Нацыянальным драматычным тэатры імя Янкі Купалы ўзбунтаваліся акцёры. Падставай для гэтага стаў намер кіраўніцтва прыняць дысцыплінарныя меры ў адносінах актора Алега Гарбуза, які не з'явіўся ўчора на спектакль “Дзіўная місіс Сэвідж».

На самой справе акцёра прама перад спектаклем забрала "хуткая дапамога", але ў нетрах дырэктарскага кабінета паўстала жаданне атрымаць з Гарбуза “няўстойку”, паведамляе блогер kilgor-trautt.

Калі аб гэтым пазналі акцёры, у тэатры распачаўся скандал. Акторы крычалі на прадстаўнікоў адміністрацыі, а тыя знаходзіліся ў абсалютнай разгубленасці, не чакаючы бунту ад пакорлівага калектыва. Дыскусія на падвышаных тонах сыйшла далёка ад тэмы адмененага спектакля.

Цытаты з дыскусіі: "Колькі мы можам гэта іграць?!" "Чаму ў нас такі ўбогі рэпертуар?!" "Мы пераходзім на палову стаўкі" "Рыба гніе з галавы!" "Давайце змяняць кіраўніцтва!"

Цяпер кіраўніцтва тэатра спрабуе ўтаймаваць разгневаных актораў, але, хутчэй за ўсё, канфлікт не атрымаецца замяць хутка, паколькі праблемы Купалаўскага тэатра значна больш сур'ёзныя, чым здаецца на першы погляд, адзначае kilgor-trautt.

Напісаць каментар 19

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках