Расійскі дрон ударыў па кабінеце кіраўніка СБУ ў Кіеве
4- 4.09.2026, 17:03
- 3,142
Зяленскі даручыў падрыхтаваць «люстэркавы» адказ.
Сёння расійскі дрон трапіў у будынак Службы бяспекі Украіны ў цэнтры Кіева. Беспілотнік ударыў па кабінеце кіраўніка СБУ Аляксандра Поклада. Пра гэта паведаміў прэзідэнт Уладзімір Зяленскі па выніках размовы з Покладам.
«На жаль, адбылося трапленне расійскага дрона ў цэнтральны будынак СБУ на вуліцы Уладзімірскай у Кіеве насупраць Сафійскага сабора. Усе экстранныя службы на месцы. Усем пацярпелым будзе аказаная неабходная дапамога. Дрон быў накіраваны проста ў кабінет кіраўніка СБУ ў гэтым будынку», — падкрэсліў Зяленскі.
Як дадаў прэзідэнт, ён «паставіў перад Покладам задачу адэкватна, адчувальна і, па магчымасці, люстэркава адказаць расіянам на гэты ўдар, калі ўсё будзе падрыхтавана».
«Нашы вайскоўцы падтрымаюць гэты адказ», — заявіў Зяленскі.