4 верасня 2026, Пятніца, 13:08
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Bloomberg: ЕС рыхтуе балючы ўдар па дыпламатах і грамадзянах Расіі

Bloomberg: ЕС рыхтуе балючы ўдар па дыпламатах і грамадзянах Расіі

Разглядаюцца некалькі варыянтаў.

Еўрапейскі саюз разглядае новыя абмежаванні для расіянаў пасля таго, як Берлін абвінаваціў Маскву ў атаке на аэрапорт Лейпцыг / Гале.

Сярод верагодных мер — узмацненне візавай палітыкі і абмежаванні для расійскіх дыпламатаў.

Паводле звестак Bloomberg, у бліжэйшыя тыдні паслы краін ЕС больш прадметна абмяркуюць магчымыя меры супраць РФ.

У прыватнасці, краіны ЕС разглядаюць некалькі варыянтаў:

абмежаваць выдачу турыстычных віз грамадзянам Расіі;

скаротіць свабоду перамяшчэння расійскіх дыпламатаў па тэрыторыі ЕС;

увесці новыя санкцыі супраць суднаў так званага «ценявога флоту», якія перавозяць расійскую нафту.

Падставай для новых санкцый сталі афіцыйныя абвінавачанні Германіі на адрас Расіі. Берлін заявіў, што Масква магла стаяць за атакай з выкарыстаннем беспілотнікаў на аэрапорт Лейпцыг / Гале.

Крыніцы агенцтва адзначаюць, што еўрапейскія палітыкі разглядаюць дзеянні краіны-агрэсара як «безразважную гібрыдную вайну супраць краін Еўропы».

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках