29 верасня 2026, aўторак, 12:02
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Паміж Казахстанам і РФ разгараецца скандал

2
Паміж Казахстанам і РФ разгараецца скандал

Астана накіравала Маскве ноту.

Казахстан патрабуе ад Расіі вярнуць сваіх грамадзян, якія апынуліся ў шэрагах расійскай арміі. Сярод іх — Мірас Тасжарганаў, які прыехаў у РФ на заробкі, але ў выніку апынуўся ў войску краіны, якая вядзе вайну супраць Украіны. Аб гэтым паведаміла Міністэрства замежных спраў Казахстана ў адказе на запыт «Радыё Азаттык».

Па звестках казахстанскага МЗС, 17 верасня кансульскі аддзел пасольства звязаўся з маці Тасжарганава Гульжан і з самім Мірасам. Мужчына паведаміў дыпламатам, што апынуўся ў складанай сітуацыі, а разам з ім знаходзяцца яшчэ некалькі грамадзян Казахстана. Ён папрасіў дапамагчы ім вярнуцца дадому.

На наступны дзень, 18 верасня, пасольства Казахстана накіравала ў Міністэрства замежных спраў Расіі афіцыйную ноту з просьбай садзейнічаць вяртанню названых грамадзян у Казахстан.

Раней маці Тасжарганава расказвала, што яе сын паехаў у Расію на вахтавую працу, але затым апынуўся ў складзе расійскіх войскаў. Паводле яе слоў, яго прымусілі падпісаць кантракт з Міністэрствам абароны РФ. Жанчына звярталася да ўладаў Казахстана з просьбай дапамагчы вярнуць сына дадому.

Дакладная колькасць грамадзян Казахстана, якія цяпер ваююць на баку Расіі супраць Украіны, афіцыйна не вызначаная. Пры гэтым украінскі дзяржаўны праект «Хачу жыць» раней паведамляў, што не менш як 2389 грамадзян Казахстана заключылі кантракты з Міністэрствам абароны Расіі. У цэлым, паводле праекта, у расійскай арміі маглі апынуцца больш за 12 тысяч грамадзян краін Цэнтральнай Азіі.

У Казахстане за ўдзел у ўзброеных канфліктах за мяжой і наёмніцтва прадугледжана крымінальная адказнасць. Пры гэтым у дадзенай сітуацыі ўлады Казахстана дамагаюцца вяртання сваіх грамадзян па дыпламатычных каналах.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках

▲