Лукашэнка адправіў у адстаўку дыпламата Андрэя Дапкюнаса
- 28.09.2026, 21:13
- 1,874
Два месяцы таму ён выступіў з хамскай прамовай у АБСЕ.
Андрэя Дапкюнаса сёння сваім указам адправіў у адстаўку і вызваліў ад пасольскіх пасад Лукашэнка, паведамляе яго прэс-служба.
Згодна з указам, Дапкюнас вызваляецца ад пасады надзвычайнага і паўнамоцнага пасла Беларусі ў Аўстрыі і па сумяшчальніцтве ў Славеніі, пастаяннага прадстаўніка Беларусі пры міжнародных арганізацыях у Вене і па сумяшчальніцтве пры АБСЕ ў сувязі з выхадам у адстаўку.
Два месяцы таму Дапкюнас выступіў з хамскай прамовай супраць Украіны ў АБСЕ.