27 верасня 2026, Нядзеля, 20:47
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Не хочам. Што яшчэ?» — турысты з Расіі пра Мінск

4
«Не хочам. Што яшчэ?» — турысты з Расіі пра Мінск

Беларуская гід распавяла пра няпростых гасцей сталіцы.

Гід у сацсетцы падзялілася гісторыямі пра гасцей беларускай сталіцы з Расіі, пра гэта піша «Салідарнасць».

Адна з іх — пра турыстаў з Растова — сямейныя пары каля 45 гадоў, што замовілі аглядную экскурсію па Мінску.

«Прыязджаю, вітаюся. А яны мне: «Куды менавіта едзем?»

— Зараз на Плошчу Свабоды.

— А там што?

— Нашы галоўныя саборы, ратуша...

Не паспела дагаварыць, а яны:

— Нецікава. Куды яшчэ?

— Плошча Незалежнасці.

— А там што?

— Дом урада.

— Не хочам. Што яшчэ?

Тут я ўжо напружылася, але яшчэ стрымалася. У ўжо больш змененым тоне працягваю апісанне экскурсіі. «Ладна, паехалі», — паблажліва ўхвалілі мае госці. Мы пераглянуліся з кіроўцам і рушылі ў шлях.

Экскурсія прайшла, паслясмак застаўся. Усе мы розныя — вось што я не перастаю сабе паўтараць. Такія турысты таксама патрэбныя, для смірэння, напэўна, і яшчэ нечага», — падзялілася ў Трэдсе экскурсавод.

У каментарыях беларусы прапанавалі свае варыянты экскурсій для расійскіх турыстаў: «Окэй. Гісторыя не падабаецца? Паехалі: завод «Крышталь», завод вінаградных вінаў, завод «Аліварыя». Хто выжыве — аквапарк».

«Запісвайце: 1) «Zara» у «Дане», 2) «Zara» у «Грыне», 3) «Васількі» на Незалежнасці, 4) любы магазін з малочкай, 5) вакзал».

Некаторыя адразу прапануюць адправляць такіх гасцей на Прывакзальную плошчу, дом 3.

«Узяць смартфон, паказаць працуючы мабільны інтэрнэт, інстаграм, тэлеграм і г.д. Спытаць, як ім Беларусь прэміум!? Можна адвезці на запраўку, а далей — на цягнік і дадому».

«Трэба было адвезці іх на Мазырскі НПЗ. Хай паглядзяць на не разбамблены завод».

Каментатары з засмучэннем адзначаюць, што такіх турыстаў у Мінску ўсё больш: «Фанабэрыстасць, шавінізм і адсутнасць шырокага светапогляду і адукацыі даюць пра сябе ведаць». «А яшчэ і расейская імперскасць...»

У адным з нядаўніх пастоў экскурсавод распавяла яшчэ адну гісторыю: «І сёння з ходу мае турысты з Масквы мне кідаюць: «Мы з Масквы. Чым будзеце здзіўляць? Мы шмат бачылі. Вам давядзецца пастарацца!»

Мяне, вядома ж, адразу пацягнула развітацца і сысці. Але я не з баязлівых. Кажу: «Здзіўляць буду не я, а Мінск. А ўжо яму ёсць што вам расказаць і паказаць»».

Паводле слоў дзяўчыны, праз тры гадзіны госці засталіся ў захапленні і прызналіся, што не чакалі такога.

Гэта публікацыя ў Інстаграме і Фэйсбуку «Салідарнасці» сабрала сотні каментарыяў — як беларусаў, так і расіян.

«Дзіўныя людзі. Я быў у Беларусі ўжо больш за 20 разоў, мне проста ўсё цікава. Мінск — больш за 15 экскурсій і па галоўных праспектах пешшу, пабываў ва ўсіх абласных цэнтрах, а таксама ў больш нішавых мясцінах.

Таксама быў на экскурсіях на бел. мове, усё было вельмі здорава! Беларусь — цудоўная краіна і там жывуць выдатныя людзі. 27 пячатак у «Пашпарце вандроўніка» з 60».

«Чакаць іх захаплення — пустая справа. Аднойчы на экскурсіі па палацы Агінскага ў Залессі адна пажылая расіянка ўскочыла з крэсла (ішоў біяграфічны відэафільм пра жыццё Агінскага і яго ўдзел у паўстанні Т. Касцюшкі) і выбегла са словамі «Бунтаўшчыка героем зрабілі!»

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках

▲