27 верасня 2026, Нядзеля, 19:38
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

РФ нанесла ўдар авіябомбай па дзіцячым доме ў Сумах

РФ нанесла ўдар авіябомбай па дзіцячым доме ў Сумах
Фота: Сумская АВА

Сярод ахвяр атакі — дзіця.

27 верасня расійскія захопнікі здзейснілі чарговую атаку на Сумы, у выніку якой загінулі двое мірных жыхароў горада, сярод іх — дзіця.

Пра гэта заявіў міністр унутраных спраў Украіны Іван Выгоўскі, паведамляе сайт Charter97.org са спасылкай на ягоны пост у Telegram.

Паводле слоў міністра, паветраны напад ворага адбыўся сёння ўдзень.

Фото: Сумська ОВА

Армія РФ ужыла адразу тры авіябомбы і нанесла ўдары па цэнтральнай частцы Сумаў. Адзін з іх — па тэрыторыі спецыялізаванага дзіцячага дома.

«Наўмысная атака супраць маленькіх жыццяў. На жаль, вядома пра двух загінулых людзей у выніку гэтага абстрэлу. Сярод іх — 16-гадовая дзяўчына. Светлая памяць і спачуванні блізкім. Прынамсі пяць чалавек параненыя. Усім аказваецца неабходная дапамога», — паведаміў Выгоўскі.

Фото: Сумська ОВА

На фоне апошніх падзей кіраўнік МУС звярнуў увагу на тое, што ў апошнія тыдні армія РФ фактычна бесперапынна наносіць удары па грамадзянскай інфраструктуры.

Ён нагадаў, што нядаўна расіяне атакавалі школы і дзіцячы сад у Кіеве і ў Кіеўскай вобласці.

Фото: Сумська ОВА

«Сёння ў сталіцы сярод пацярпелых ад абстрэлаў таксама ёсць дзеці. Гэта свядомы і цынічны тэрор — фактычна паляванне на людзей, у якім няма ніякага ваеннага сэнсу», — падкрэсліў Выгоўскі.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках

▲