Марк Цукерберг паказаў свой смартфон
13- 27.09.2026, 18:38
- 18,242
І гэта не iPhone.
Кіраўнік Meta Марк Цукерберг у падкасце з журналісткай Джоаннай Стерн паказаў, як ён працуе на сваім смартфоне з штучным інтэлектам пад назвай Muse. Тэхнааглядальнікі пазналі у гаджэце флагман, выпушчаны яшчэ ў пачатку 2024 года.
Судзячы па ўсім, Цукерберг карыстаецца Samsung Galaxy S24 Ultra. Але невядома, ці з'яўляецца гэта яго асноўным смартфонам.
Выбар Android для кіраўніка Meta не новы. Яшчэ ў 2020 годзе Цукерберг казаў, што шмат гадоў карыстаецца смартфонамі Samsung, бо большасць кліентаў ягонай кампаніі выбірае менавіта Android. У 2023 годзе яго таксама заўважалі з Galaxy S23 Ultra.
Galaxy S24 Ultra выйшаў у студзені 2024 года.
Nothing like being burned by @finkd's Muse... pic.twitter.com/wiFpuLzA34
— Joanna Stern (@JoannaStern) September 24, 2026