«Лукашэнка грае ў галоўнакамандуючага»
2- 26.09.2026, 9:38
- 2,574
Для дыктатара скаляпалі цацку.
Аналітык Сяргей Чалы звярнуў увагу на некаторыя дэталі нядаўняга наведвання кіраўніком краіны агульнавайсковага палігона Абуз-Лясноўскі. Там Аляксандра Лукашэнку запрасілі ў «заглыблены камандна-назіральны пункт 78-га асобнага механізаванага батальёна».
— Ну і антуражык: маленькі столік для Лукашэнкі, сцены, абітыя пафарбаванай фанерай, — каментуе Чалы атмасферу ў «бункеры» на канале «Белсат». — Але тут яшчэ цікава, які сцэнар яны прайграюць. Маўляў, праціўнік вядзе наступальную аперацыю на заходнім напрамку.
Першая механізаваная брыгада спыненая на рубяжы Гродна-Скідзель-Слонім-Быцень. Праціўнік перагрупаваўся і працягвае наступ у напрамку Слонім-Баранавічы. Нешта яны добра прасунуліся!
Я нават прыблізна разумею, як яны распрацоўвалі заданне для гэтых вучэнняў. З Гродна наступаюць джыпы з кулямётамі Ціханоўскай, а з паўднёва-захаду — была ж у Лукашэнкі гэтая гісторыя з серыі страхаў пад ложкам — дыверсійныя групы праніклі, аб’ядналіся, захапілі, напрыклад, Маларыту, як ён казаў, і абвясцілі Баранавіцкую народную рэспубліку.
Дык дзе яны даюць адпор? Слонім, Баранавічы.
А цяпер адказ на пытанне: што ж дапамагае людзям у баявых умовах? Вядома, яго вечны пераносны кандыцыянер! Дапамагаюць плакаты: «Святая справа — Радзіме служыць», «Гонар і Радзіма — вышэй за ўсё».


— А вось, калі ласка, пражэктар імпартазамяшчэння: усё айчыннае — Asus VivoBook. Толькі згас адзін сігнал і высветлілася заставка — Hikvision. То бок гэта ўсё кітайшчына.
Але самае смешнае — як яны замянілі англійскі інтэрфейс. Як яны напісалі слова «засада»? Лацінскімі літарамі! Але якімі? «Zacada». Не было кірыліцы — дык хоць так. Працяжнік — дзе ён не патрэбны, і няма там, дзе трэба. Відавочна, нейкі афіцэр сказаў: «Так, хлопцы, будзе першы — намалюйце, каб было».

— І яшчэ раз пра кандыцыянер! Чорт пабяры, ён жа павінен выходзіць кудысьці вонкі, а яны яго замаскіравалі. А не дай бог радыёактыўныя ападкі? Гэта чалавек грае ў галоўнакамандуючага. Для яго скаляпалі цацку.