26 верасня 2026, Субота, 10:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Лондане судзяць брытанца за шпіянаж на карысць Расіі

2
У Лондане судзяць брытанца за шпіянаж на карысць Расіі

Ён планаваў падпалы аб'ектаў абароннай прамысловасці.

31-гадовы брытанец Джошуа Кэмідж паўстаў перад лонданскім судам па абвінавачаннях у садзеянні замежнай разведцы і падрыхтоўцы акту сабатажу. Следства сцвярджае, што ён дзейнічаў у інтарэсах расійскай ваеннай разведкі, піша агенцтва Reuters (пераклад — сайт Charter97.org).

Паводле версіі брытанскай пракуратуры, Кэмідж выйшаў на сувязь з так званым «Добраахвотніцкім корпусам ГРУ», які звязаны з расійскім ваенным разведупраўленнем. Праз перапіску з іншым брытанцам, які з'ехаў у Расію дзеля ўдзелу ў вайне супраць Украіны, ён нібыта атрымаў заданне шукаць аб'екты, дзе ў Вялікабрытаніі вырабляюць беспілотнікі.

Абвінавачаны абмяркоўваў магчымасць падрыву аднаго з прадпрыемстваў, сам вызваўся ўдзельнічаць у акцыі і вывучаў прыладу для падаўлення Wi‑Fi. Акрамя таго, следства заявіла, што Кэмідж займаўся разведкай і збіраў інфармацыю пра аб'екты, якія цікавяць расійскі бок.

«Намераў учыняць сабатаж у яго не было», — заявіў адвакат абвінавачанага, падкрэсліўшы, што перапіска кліента не павінна ўспрымацца літаральна.

Кэмідж пакуль не заявіў, ці прызнае ён віну. Суд пакінуў яго пад вартай. Паседжанне, на якім ён павінен вызначыць сваю пазіцыю, прызначана на студзень. Сам працэс адбудзецца ў красавіку ў судзе Вінчэстэра.

Расійскае пасольства ў Лондане сітуацыю не каментавала.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках

▲