26 верасня 2026, Субота, 9:40
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Казахстане затрымалі высокапастаўленых вайскоўцаў

У Казахстане затрымалі высокапастаўленых вайскоўцаў

Пасля гібелі 14 удзельнікаў вучэнняў на Каспійскім моры.

У Казахстане затрымалі пяцярых вайскоўцаў у справе аб гібелі 14 ваеннаслужачых падчас вучэнняў на Каспійскім моры. Сярод іх — першы намеснік галоўнакамандуючага Ваенна-марскіх сіл, два камандзіры вайсковых частак, камандзір роты марской пяхоты і камандзір катэра, паведамілі у МУС краіны.

Усе пяцёра затрыманых змяшчаныя ў ізалятар часовага ўтрымання ў Актау. Іх падазраюць у халатным стаўленні да службы і парушэнні правілаў карабляводства, што пацягнула за сабой цяжкія наступствы.

Следства вядзе ваенна-следчае падраздзяленне МУС Казахстана. Следчыя правяраюць, як прымаліся рашэнні пры падрыхтоўцы і правядзенні вучэнняў, ці ўлічваліся ўмовы надвор'я, у якім стане знаходзіўся катэр і ці выконваліся патрабаванні бяспекі.

Нагадаем, трагедыя адбылася 24 верасня падчас вучэнняў на ўзбярэжжы Каспійскага мора прыблізна ў 43 кіламетрах ад Актау. Пры высадцы асабовага складу з катэра «Қайсар» вайскоўцаў знесла ў мора з-за рэзкага пагаршэння надвор'я і моцнага ветру.

Усяго ў мора знесла 17 ваеннаслужачых. Трох удалося выратаваць, 14 загінулі. Раніцай 25 верасня былі знойдзены целы двух апошніх зніклых, пасля чаго пошукавую аперацыю завяршылі.

Улады таксама высвятляюць, наколькі эфектыўна была арганізаваная выратавальная аперацыя. Дзеянні ўсіх падазраваных абяцаюць ацаніць у межах крымінальнай справы.

25 верасня ў Казахстане абвясцілі агульнанацыянальную жалобу па загінулых ваеннаслужачых.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках

▲