25 верасня 2026, Пятніца, 9:44
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Галоўны «вынік» кіравання Пуціна

2
Галоўны «вынік» кіравання Пуціна
Аббас Галлямоў

Падтрымка адной з «скрэпаў» знізілася амаль у тры разы.

Адно з найбольш распаўсюджаных абвінавачанняў на адрас расейцаў — іхняя любоў да «моцнай рукі». У мінулым годзе ВЦІОМ задаў жыхарам краіны пытанне пра тое, «што цяпер перадусім патрэбна Расіі». Варыянт «моцны лідар» абралі 28 працэнтаў апытаных. У 2000 годзе яму аддавалі перавагу 72 працэнты.

Падзенне амаль у тры разы.

Вядома, гэтаму можна знайсці лаяльнае тлумачэнне. Маўляў, рэспандэнт можа разважаць так: моцны лідар у нас ужо ёсць, таму прасіць яшчэ аднаго бессэнсоўна.

І тым не менш, факт застаецца фактам: пасля чвэрці стагоддзя прапагандысцкіх аповедаў пра перавагі моцнай улады, неабходнасць згуртавацца вакол кіраўніка, шкоду палітычнай канкурэнцыі і небяспекі ліберальнай дэмакратыі моцнага лідара сярод галоўных патрэбаў Расіі называюць 28 працэнтаў.

Магчыма, галоўным вынікам эпохі «моцнай рукі» стала тое, што сама ідэя моцнай рукі пачала выглядаць значна менш прывабнай.

Аббас Галлямоў, «Тэлеграм»

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках

▲