25 верасня 2026, Пятніца, 9:44
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Z-ваенкар Кацёнак высмеяў «катлы» Пуціна

2
Z-ваенкар Кацёнак высмеяў «катлы» Пуціна
Юрый Кацёнак

Нібыта яны «здуваюцца».

Вядомы Z-ваенкар Юрый Кацёнак напісаў разгромны допіс пра хлусню вышэйшага ваенна-палітычнага камандавання РФ пра сітуацыю на фронце.

Ён прызнаў, што ніводнага з «катлоў» для ЗСУ, якія публічна абвяшчаў дыктатар Уладзімір Пуцін, насамрэч не існавала. Нашумелы допіс ён апублікаваў у сваім канале ў Telegram 22 верасня, перадае Dialog.UA.

Ён пасмяяўся з расповедаў Пуціна, генералаў і крэмлёўскай прапаганды пра «катлы». «Нашы інфармацыйнікі ператвараюцца ў кухараў. На пяты год вядзення СВА ў падачы інфармацыі стала вельмі папулярным стварэнне на фронце «катлоў», у якія трапляюць часткі і злучэнні праціўніка, а нашы іх акружаюць», — напісаў Кацёнак.

Ён адзначыў, што РФ на словах «брала ў клешчы» 11 фарміраванняў ЗСУ пад Ваўчанскам, буйныя групоўкі ў раёне Арэхава і Дабраполля. Гэта тыя, што «на слыху» на сярэдзіну верасня 2026 года. І ніводнага з гэтых «катлоў» насамрэч не існуе.

«Тут галоўнае — не пераядаць, а, падаецца, у многіх апетыты разгуляліся не жартам… Рэальнага акружэння з фізічным замыканнем кальца няма па шэрагу прычын. Вораг яшчэ моцны і здольны на контратакі. Яго дзеянні пад Ліманам — таму пацвярджэнне… Катлы яксьці здуваюцца, бывае, лопаюцца, як бурбалкі», — напісаў Z-блогер.

Ён дадаў, што ніякай лёгкай перамогі ў гэтай вайне ў Расіі не будзе, а наперадзе чакаюць «страты і пазбаўленні».

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках

▲